08605a1a     

Рылько Алесь - Стуканок У Аблавушцы (На Белорусском Языке)



Алесь Рылько
Стуканок у аблавушцы
Хто-хто, а Пiлiп Стуканок умее жыць. Той-сёй дык i пазайздросцiць яму
можа. Шанцуе Пiлiпу ў жыццi таму, што ў яго пад шапкай-аблавушкай розуму
многа. Столькi многа, што сабе хапае i нават iншы раз свайму хаўруснiку можа
пазычыць на разжытак. Па сакрэту, вядома, - каб лiшняе вока не бачыла. Людзi ж
ведаеце якiя? Убачаць тваё старанне i - балам-балам! - разнясуць па ўсiм
свеце. Лепш рабi ўсё цiхенька, крадком. Не кiдайся людзям у вочы, бо ты ж не
якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робiць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць
"самага выгаднага" жанiха.
Стуканок i з выгляду непрыкметны. Невялiкага росту, з твару дробненькi,
абтырканы рудой шчацiнай. Заўсёды носiць шапку-аблавушку, якая мае толькi адну
латку. Не, ён не бедны. Гаспадарка ў яго спраўная, i грошы ёсць "на чорны
дзень". Жонка Малання прагаварылася суседзям, што добры жмут новенькiх
сторублёвак схаваў некуды. А латка на аблавушцы Пiлiпа з'явiлася пасля таго,
як з горада прыязджалi паляўнiчыя. Нiчога не напаляваўшы, яны ўвечары выпiлi,
закусiлi, а потым папрасiлi Стуканка падкiнуць угору шапку. Той не вельмi
вагаўся, бо, як праваднiк, разам закусваў з паляўнiчымi, i ў чарку, вядома,
заглядваў разам з iмi. Таму ў яго на тую хвiлiну i рызыкi было занадта -
шпурнуў угору шапку. Стральцы як смальнулi з пяцi ствалоў!.. Цi паверыце,
пацэлiлi! У шапцы такая дзюрка атрымалася, што праз яе добры сабака праскочыў
бы. Засталiся толькi адны вушы аблавушкi. Паляўнiчыя далi Стуканку за страту
дваццаць рублёў i паехалi дамоў. А ён падабраў ашмоцце, дома залатаў i носiць.
Шкадаваў трохi, казаў:
- Мала ўзяў. Стралялi ж упяцярых, - трэба было з кожнага па дзесятцы
спагнаць.
Стуканок у калгасе не працуе. Ён - вартаўнiк сельпо, i яшчэ каня там
даглядае. Яго жонка Малання, якая славiцца сваiм языком-брытвай, так сказаць,
напалавiну калгаснiца: мiнiмум працадзён вырабiць, а астатнi час куёўшыцца ў
сваёй немаленькай гаспадарцы. Вольнага часу ў яе зусiм няма: языком безупынна
менцiць, дома нахапок усё робiць, а яшчэ прыбiральшчыцай у сельпо... Таму
Стуканок не без падставы iншы раз i кажа: "Мая сям'я служачых! Жонка ў мяне
iнцiлiгентка. На свiнаферму, зарэж яе, працаваць не пойдзе! Не iдуць жа
даяркамi, свiнаркамi настаўнiцы, урачы цi там наша бухгалтарша з сельпо? А каб
я сваёй Маланнi купiў капялюш са стужкамi, дык яна была б як пава сярод
курэй!"
Такiя праўдзiвыя словы Пiлiп Стуканок кажа толькi тады, як здарыцца яму
дзе-небудзь пачаставацца чужой гарэлкай. Тады ў яго рызыкi значна больш, i ён
"рэжа людзям праўду ў вочы".
Ачухаўшыся, дакарае сябе: "I трэба ж было мне спавядацца! Сядзi, як мыш
пад венiкам, - лепш будзе. Сядзi цiха - не будзеш ведаць лiха".
А калгас Пiлiпу i яго Маланнi вельмi патрэбен. Калодзеж артэзiянскi
прасвiдравалi, дык i Стуканок там ваду бярэ. Нядаўна электрыку ў хату
праводзiлi, потым радыё. "Сельпоўскiх iнцiлiгентаў" таксама не прамiнулi.
Калгасны манцёр сказаў:
- Хоць бы гэты Заморыш зусiм не здзiчэў... - i падключыў яму i радыё, i
святло.
Стуканок за клiчку "Заморыш" зусiм не крыўдзiўся, маўляў завi мяне хоць
гаршком, толькi ў печ не стаўляй...
Асаблiва Стуканку патрэбен калгас вось чаму: карову ж сваю на печы не
прывяжаш, ды i на зiму накасiць ёй сена трэба. А калгас вялiкi, пашы ў яго
многа, лугоў таксама хапае. Так што i Стуканок уварве сабе там патрэбны клок,
напамiнаючы на гэты раз аб тым, што жонка ў яго - калгаснiца...
Хоць Стуканок i скардзiцца на нейкую хворасць, але гэта ад благога



Содержание раздела